Грамадства

«З улікам усіх пажаданняў». Мінлясгас запусціў новую версію сайта 

1 лютага, Мінск . Міністэрства лясной
гаспадаркі запусціла новую версію сайта, паведаміла
прэс-сакратар ведамства Настасся Мацкевіч.

Настасся Мацкевіч адзначыла, што пры стварэнні
новай версіі сайта былі ўлічаны ўсе пажаданні карыстальнікаў, з якімі яны
звярталіся ў ведамства. «Новы сайт адрозніваецца ад папярэдняй версіі
структураванасцю, яркім дызайнам, зручным пошукам патрэбнай інфармацыі. Цяпер
намнога прасцей даведацца, дзе купіць дровы, як стаць работнікам галіны і
вывучыць больш аб лясной гаспадарцы краіны, — расказала яна. — Цяпер там ёсць
асобныя ўкладкі для спецыялістаў, куды будзе ўключана ўся актуальная
нарматыўная прававая база, а таксама для грамадскасці карта забарон і
абмежаванняў на наведванне лясоў, гандлёвыя пляцоўкі «Лясны домік»,
акцыі, конкурсы і гэтак далей».

Пакуль сайт працуе ў тэставым рэжыме, але
інфармацыя актуалізуецца. «На працягу паўтара тыдня сайт будзе поўнасцю
гатовы», — дадала Настасся Мацкевіч. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть