Эканоміка

У Беларусі ўбрана амаль чвэрць плошчаў цукровых буракоў 

Фота з архіва
Фота з архіва

19 верасня, Мінск . Аграрыі Беларусі ўбралі 24 працэнты плошчаў цукровых буракоў, паведамілі у прэс-службе Мінсельгасхарча.

«Цукровыя буракі ўбраны з 24 працэнтаў плошчаў, што складае 26 тыс. га. Накапана 1 млн 230 тыс. т караняплодаў сярэдняй ураджайнасцю 471 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 28,3 ц/га», — расказалі ў прэс-службе.

Паводле аператыўных даных на 19 верасня, з палёў краіны намалочана 9 млн 7 тыс. т збожжа разам з рапсам. Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Мінская — 2260 тыс. т, Гродзенская — 1744 тыс. т, Брэсцкая — 1684 тыс. т, Магілёўская — 1265 тыс. т, Гомельская — 1051 тыс. т, Віцебская — 1003 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 99 працэнтаў плошчаў, што складае 2395 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэйшая за мінулагоднюю на 8,2 ц/га. Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 666 тыс. т — 95 працэнтаў ад плана.

Пасеяна азімых збожжавых на зерне на плошчы 549 тыс. га (37 працэнтаў запланаванага).

Нарыхтавана льнотрасты 99 тыс. т ураджайнасцю 45 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 11,1 ц/га.

Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 25 працэнтаў плошчаў, што складае 238 тыс. га.

Нарыхтавана сена 510 тыс. т (71 працэнт плана), сенажу — 13 млн 445 тыс. т (96 працэнтаў плана).

Травяных кармоў нарыхтавана 5 млн 569 тыс. т (55 працэнтаў плана).

Бульбы ў краіне накапана 225 тыс. т. Сярэдняя ўраджайнасць складае 340 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 30,4 ц/га.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть