У Беларусі выраслі стаўкі падатку на здачу памяшканняў
Фота з архіва
1 лютага, Мінск . Стаўкі падаходнага падатку, што выплачваецца фізічнымі асобамі, якія ажыццяўляюць здачу на доўгатэрміновы перыяд жылых (нежылых) памяшканняў іншым фізічным асобам, выраслі. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.
За люты 2024 года выплата падаходнага падатку ажыццяўляецца па новых стаўках, тэрмін выплаты падатку — не пазней як 1 лютага. «Калі выплата падатку за люты ажыццёўлена па старых стаўках, то не пазней як 1 лютага неабходна зрабіць даплату», — звярнулі ўвагу ў міністэрстве.
З новымі стаўкамі можна азнаёміцца на сайце МПЗ. Так, за здачу ў арэнду кватэры ў Мінску трэба заплаціць па Br47 за кожны жылы пакой (раней — Br43,9). Стаўка на здачу жылля ў абласных цэнтрах і Мінскім раёне будзе на ўзроўні Br44 (раней — Br41,2).
За здачу жылля, напрыклад, у Баранавічах, Бабруйску або Барысаве і іншых буйных гарадах стаўка будзе Br29 (раней — Br27). Стаўка ў іншых гарадах, а таксама ў пасёлках гарадскога тыпу ўстаноўлена на ўзроўні Br21. Ва ўсіх астатніх населеных пунктах — Br15.