Культура

«Лета, фарбы, сонечнае святло». Яркую выставу прадставілі ў Нацыянальным мастацкім музеі

8 жніўня, Мінск . Выставу «Лета. Спякота» прадставілі ў Нацыянальным мастацкім музеі,

Экспазіцыя прысвечана рэпрэзентацыі вобраза лета, летняй гарачыні і іншых сюжэтна-тэматычных яго варыяцый у розных інтэпрэтацыях беларускіх мастакоў. Семантыка вобраза сонца тут трактуецца ў шырокай палітры сэнсавых адценняў: ад архетыпічнага фальклорнага салярнага знака і яго сучаснага пластычнага гучання, сонечнага святла як эмацыянальнай афарбоўкі выяўленчай мовы, да кінематаграфічных уласцівасцей святла сонца, прадстаўленых у сюжэтна-тэматычных кампазіцыях.

Як расказада загадчыца аддзела беларускага мастацтва ХХ-ХХI стагоддзяў Нацыянальнага мастацкага музея Святлана Кот, у экспазіцыю ўвайшлі больш за 50 прадметаў з музейных фондаў. «Музеі часта робяць сезонныя выставы, і мы не выключэнне. Многія прадстаўленыя тут работы, асабліва эцюды, выстаўляюцца вельмі рэдка. Эцюд — гэта заўсёды пра нешта мімалётнае і вельмі асабістае, таму яны не заўсёды становяцца прадметам для экспазіцыі», — заўважыла Святлана Кот.

Паводле яе слоў, выстава паказвае настрой адпачынку, бо летам мастакі ездзілі на пленэры, наведвалі розныя краіны і гарады, прывозілі ўражанні не на фотаапараце, а ў сваіх эцюдах. Можна сказаць, што гэтыя работы — маркі падарожжаў.

«Мы хацелі паказаць розную інтэрпрэтацыю лета, бо гэта не толькі сонца, але і свежае паветра, кветкі, настрой у партрэце, сюжэтныя кампазіцыі, інтэрпрэтацыя сучасных мастакоў, калі мы бачым не фігуру, а адчуванне і настрой. Тут прадстаўлена лета ў яго самым яркім адлюстраванні», — рэзюмавала Святла Кот.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть