У нумары Настассі Краўчанка на «Інтэрбачанні» прымуць удзел паветраныя гімнасты

Фота з архіва
16 верасня, Мінск . У нумары беларускай удзельніцы міжнароднага музычнага конкурсу «Інтэрбачанне» Настассі Краўчанка прымуць удзел паветраныя гімнасты. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Маскве расказаў генеральны дырэктар Першага канала Канстанцін Эрнст,
Каб прадставіць гледачу сучаснае шоу, нумары ўдзельнікаў узгадняліся загадзя, адзначыў Канстанцін Эрнст. Аднак у ходзе рэпетыцый на пляцоўцы нумары дапрацоўваліся. «Выдаю сакрэт для нумара беларускай групы: гэта будзе нумар, у якім будуць прымаць удзел паветраныя гімнасты», — сказаў ён.
Як паведамлялася раней, Настасся Краўчанка прадставіць сваю песню «Матылёк» на «Інтэрбачанні» пад нумарам 21. На рахунку нашай артысткі — перамогі і ўзнагароды на міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах. За апошнія некалькі гадоў яна стала суперфіналісткай музычнага шоу «X-Фактар. Беларусь», фіналісткай шоу «Залятай у трэнды» і лаўрэатам «Песні года Беларусі» і «Новай песні года» ў Маскве.
Міжнародны музычны конкурс «Інтэрбачанне» пройдзе 20 верасня на пляцоўцы «Live Арэна» ў сталіцы Расіі. Яго ўдзельнікамі стануць прадстаўнікі 23 дзяржаў. Пераможца будзе выбраны па выніках галасавання міжнароднага прафесійнага журы, якое складаецца з прызнаных музычных экспертаў ад кожнай з краін-удзельніц.

