Спорт

Самбістка Ждан стала чэмпіёнкай Гульняў БРІКС


Даніэла Ждан. Фота Мінспорту

14 чэрвеня, Мінск . Беларуская самбістка Даніэла Ждан атрымала перамогу на Спартыўных гульнях краін БРІКС у Казані,

Прадстаўніца Беларусі стала мацнейшай у вагавой катэгорыі да 65 кг. У чвэрцьфінале наша спартсменка перамагла Мухлісахон Кадыберганаву з Узбекістана, у паўфінале Ждан была мацнейшая за Сунжыдму Цог-Ачыр з Манголіі, а ў вырашальнай схватцы нанесла мінімальнае паражэнне расіянцы Кацярыне Голубевай.

Гэты залаты медаль стаў для беларускай каманды па самба першым на Гульнях БРІКС. Далей у вячэрняй праграме пятніцы ў фіналах сваіх катэгорый выступяць Анжэла Жылінская (да 72 кг), Карына Шут (да 80 кг) і Валерыя Хрушчова (больш за 80 кг).

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть