Эканоміка

За апошнія чатыры гады экспарт «Белдзяржхарчпрама» прырос на 35 працэнтаў


Фота з архіва

20 лютага, Мінск . За апошнія чатыры гады экспарт «Белдзяржхарчпрама» прырос на 35 працэнтаў, паведамілі ў канцэрне.

Адбылося пасяджэнне савета канцэрна «Белдзяржхарчпрам», у рабоце якога прынялі ўдзел намеснік прэм’ер-міністра Леанід Заяц і старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васіль Хвацік.

З дакладам аб выніках работы за 2023 год, пастаўленых задачах на першы квартал бягучага года і планах на 2024 год выступіў намеснік старшыні канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Аляксандр Кіжук.

Ён адзначыў, што 2023 год склаўся для канцэрна даволі паспяхова ў плане выканання асноўных мэтавых паказчыкаў работы. Драйверамі росту прамысловай вытворчасці ў 2023 годзе выступілі цукровая (тэмп 115,1 працэнта), тытунёвая (109,3 працэнта), кандытарская (тэмп 105,9 працэнта) і алкагольная галіны (104,6 працэнта).

Па выніках мінулага года экспарт па ўсёй наменклатуры канцэрна склаў 103,1 працэнта. Перш за ўсё гэта забяспечана за кошт наяўнасці значна большага экспартнага рэсурсу цукру: экспартавана практычна на 105 тыс. т цукру больш.

За апошнія чатыры гады экспарт канцэрна прырос на 35 працэнтаў. У 2 разы павялічаны экспарт алейна-тлушчавай галіны, у 3,5 раза павялічыўся экспарт дрожджаў. Прыраслі кандытарская галіна — на 60 працэнтаў, цукровая — на 33 працэнты, алкагольная — на 20,4 працэнта, піваварная — на 11 працэнтаў, солевая — на 15,5 працэнта.

ТОП-5 асноўных экспарцёраў па-ранейшаму складаюць ААТ «Мазырсоль», прадпрыемствы цукровай галіны і СААТ «Камунарка».

Краінавы партфель экспарту ў 2023 годзе зведаў некаторыя змяненні. Павялічана доля Расіі, утрыманы пастаўкі ў краіны ЕС, нягледзячы на санкцыі. Істотны прырост па Кітаі і Афрыцы.

Ажыццёўлены пастаўкі на новыя рынкі: Мексіка (алкагольная прадукцыя), Самалі (цукар), Экватарыяльная Гвінея (солад піваварны), Буркіна-Фасо (цукар), Ліван (цукар), Індыя (рапсавы алей), Саудаўская Аравія (рапсавы алей). Таксама адноўлены пастаўкі ў Бельгію (жамерыны), Ірак (алкагольная прадукцыя), Гану (цукар), Чарнагорыю (цукар).

Акрамя таго, павялічаны пастаўкі не толькі ў краіны СНД, але і на рынкі «далёкай дугі» ў ААЭ (у 2,4 раза), В’етнам (у 2,2 раза), Рэспубліку Карэю (у 2,2 раза) і іншыя краіны.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть