Зборная Беларусі-U16 па футболе заняла трэцяе месца на ІІІ Гульнях краін СНД
Фота abff.by
3 кастрычніка, Мінск . Юнацкая зборная Беларусі па футболе заваявала бронзавыя ўзнагароды ІІІ Гульняў краін СНД у Азербайджане,
Удзел у футбольным турніры ў Габале прынялі каманды юнакоў не старэйшых за 16 гадоў з шасці краін. У першым матчы групавога этапу 27 верасня беларусы згулялі ўнічыю з расіянамі (0:0), у другім паядынку 29 верасня нашы юнакі перамаглі равеснікаў з Узбекістана (2:1), забітымі мячамі ў складзе пераможцаў адзначыліся Глеб Емяльянаў і Марат Лазарэвіч.
Па дадатковых паказчыках першы радок у групе заняла каманда Расіі-U16, сапернікам беларусаў у матчы за трэцяе месца стала зборная Таджыкістана-U16. Паядынак за бронзу закончыўся перамогай нашай каманды з лікам 2:0, аўтарамі галоў сталі Антон Вяль і Глеб Бардачоў. Залатыя медалі III Гульняў краін СНД 4 кастрычніка аспрэчаць юнацкія зборныя Расіі і Азербайджана.