Культура

Пашырэнне пляцовак, гастролі і майстар-класы. Тэатр лялек адкрые новы сезон 13 верасня


Фота з архіва

28 жніўня, Мінск . Беларускі дзяржаўны тэатр лялек адкрые свой 88-ы сезон 13 верасня. Аб гэтым журналістам расказала галоўны адміністратар тэатра Алена Казакова,

«Мы адкрываем 88-ы тэатральны сезон 13 верасня. Пакуль у афішах не пазначана, які будзе спектакль. Нашы гледачы даведаюцца пра гэта ў першых чыслах верасня. Тэатр працуе ў складаным рэжыме, таму што ў нас вельмі маленькая зала і мы не можам выконваць запыт гледачоў у той меры, у якой гэта неабходна, але вялікімі крокамі да гэтага ідзём. З кастрычніка мы пераводзім на пляцоўку Цэнтральнага дома афіцэраў адзін з самых папулярных сваіх спектакляў «Пансіён Belvedere». У далейшым будзем разглядаць іншыя пляцоўкі і выводзіць на іх нейкія спектаклі, таму што праўда ёсць вялізны попыт, і мы гэтаму вельмі рады», — сказала Алена Казакова.

Акрамя таго, у верасні тэатр прыме ўдзел у XIII Міжнародным фестывалі тэатраў лялек імя Сяргея Абразцова ў Маскве, дзе прадставіць пастаноўку «Запіскі юнага ўрача».

У далейшым плануецца пастаноўка маштабнага музычнага дзіцячага спектакля. Прадоўжацца яркія выступленні ў Малой зале для самых юных гледачоў, якія пазнаёмяць з тэатрам малышоў. Таксама будуць праходзіць майстар-класы па вырабе лялек і экскурсіі па закуліссі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть