«МЛ Віцебск» прадоўжыў бяспройгрышную серыю ў матчах чэмпіянату Беларусі
Фота з архіва
23 жніўня, Мінск . «МЛ Віцебск» прадоўжыў бяспройгрышную серыю ў матчах футбольнага чэмпіянату Беларусі,
У дамашнім паядынку 19-га тура віцябчане перамаглі наваполацкі «Нафтан» з сухім лікам 2:0. У першым тайме вызначыўся Захар Волкаў, а пасля перапынку Сяргей Балановіч устанавіў канчатковы вынік. У стартавым матчы гэтага тура футбалісты «Гомеля» ў сябе дома прайгралі барысаўскаму БАТЭ — 2:3.
Сёння адбудуцца яшчэ тры гульні: «Смаргонь» — «Дынама» (Брэст), «Маладзечна» — «Мінск», «Арсенал» (Дзяржынск) — «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна). У нядзелю, 24 жніўня, пройдуць дзве сустрэчы. У цэнтральным паядынку гэтага тура мінскае «Дынама», якое ідзе трэцім, прыме «Славію», што займае другую пазіцыю ў турнірнай табліцы. «Іслач» з Мінскага раёна будзе сапернічаць з «Віцебскам». Матч «Слуцк» — «Нёман» (Гродна) перанесены на больш позні тэрмін.
Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: «МЛ Віцебск» — 49 ачкоў (19 матчаў), «Славія» (Мазыр) — 38 (18), «Дынама» (Мінск) — 32 (16), «Дынама» (Брэст) — 32 (18). Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае нападаючы «Іслачы» Аляксандр Шасцюк, які забіў 12 мячоў.