Спорт

Хакеісты «Дынама-Маладзечна» выйгралі дзясяты матч запар, адправіўшы восем шайбаў у вароты «Магілёва»

8 кастрычніка, Мінск . Хакеісты «Дынама-Маладзечна» прадоўжылі пераможную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце беларускай хакейнай экстралігі сезона-2025/26,

У матчы 12-га тура маладзечанцы на сваім лёдзе разграмілі аўтсайдара сезона «Магілёў» з лікам 8:1, пяць з васьмі шайбаў уляцелі ў гасцявыя вароты ў другім перыядзе. Дублямі за «бела-блакітных» адзначыліся Цімафей Каўгарэня і Дзяніс Баранаў, яшчэ чатыры хакеісты набралі па два рэзультатыўныя балы. Дынамаўцы атрымалі дзясятую перамогу запар і выйшлі на аднаасобнае першае месца ў экстралізе, паколькі «Юнацтва» ў Мінску прайграла «Славуцічу» (3:5).

8 кастрычніка дагнаць каманду з Маладзечна паспрабуе «Ліда», якую чакае дамашні паядынак супраць аршанскага «Лакаматыва». Гэта сустрэча стартуе ў сем гадзін вечара, гэтак жа як і гульня «Віцебска» з салігорскім «Шахцёрам». Хакеісты «Нёмана» і «Брэста» выйдуць на лёд у Гродне ў 19.30.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть